Спадчына Францішка Скарыны
“Віленскі Апостал: спадчына Францішка Скарыны” — дакумантальны фільм, прысьвечаны 500-годзьдзю выданьня “Апостала” у Вільні. Стужка раскрывае рэвалюцыйны ўнёсак Скарыны ў культуру і кнігадрукаваньне Вялікага Княства Літоўскага, паказваючы, як ідэі Рэнесансу перапляліся зь мясцовай традыцыяй праз друкаванае слова.
У фільме выкарыстаныя відэаматар’ялы, зьнятыя падчас паказу плястычнага спэктакля “Понєже от пріроженія…” Беларускага народнага гістарычнага касьцюмаванага тэатра “Полацкі зьвяз”, які адбыўся ў межах Міжнароднага фэстывалю аматарскіх тэатраў “VILNIAUS RAMPA 2018”.
Дакумантальны фільм падрыхтаваны ў межах рэалізацыі праекту “Віленскі Апостал: спадчына Францішка Скарыны”. Праект часткова фінансавала Віленскае гарадзкое самакіраваньне ў рамках праграмы падтрымкі “Праграма нацыянальных супольнасьцяў”.
Асацыяцыя Vilniečių judėjimas “LOKYS”, 2025 г.